Правядзенне Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў каледжы — шматгадовая традыцыя. Галоўная яго мэта — папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры, развіццё камунікатыўнай культуры і творчых здольнасцей навучэнцаў, якія ў ходзе таго ці іншага мерапрыемства самарэалізуюцца, самавыяўляюцца, самасцвярджаюцца, растуць духоўна.
З 17.02.2025г. па 21.02.2025г. ва ўстанове адукацыі «Слонімскі дзяржаўны каледж” пачаўся тыдзень беларускай мовы «Беларуская мова – мелодыя сэрца”. Агульны цёплы, душэўны настрой прысутнічаў на працягу ўсяго тыдня . Усе навучэнцы, выкладчыкі, супрацоўнікі імкнуліся гаварыць па-беларуску.
Выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры Янушэвіч С.В. , Кадзікава І.А. правялі куратарскія гадзіны, пазакласныя мерапрыемствы ў рамках тыдня. Падлеткі паказалі шчырасць і неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы, выказалі пажаданні росквіту і дабрабыту, незалежнасці і міру.
З 17.02.2025г. па 21.02.2025г. ва ўстанове адукацыі «Слонімскі дзяржаўны каледж” пачаўся тыдзень беларускай мовы «Беларуская мова – мелодыя сэрца”
21.02.2025