Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

19.02.2024

 

19.02.2024 г. распачаўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

 

 

Ва ўстанове адукацыі “Слонімскі дзяржаўны каледж” навучэнцы ўдзельнічалі ў акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, падчас якой перакладалі словы і сказы, выконвалі беларускамоўныя песні, чыталі вершы. У час інтэлектуальнай гульні “Размаўляй са мной па-беларуску” навучэнцы прадэманстравалі свае веды па беларускай мове і літаратуры, сваю актыўнасць і эрудыцыю.