"Калядныя святкі - бліны ды аладкі"

18.01.2024

Мы часам пераймаем іншаземныя традыцыі і не заўважаем сваіх, а павінны берагчы і папулярызаваць сваю спадчыну, бо такое не знойдзеш нідзе. Каляды - адно з найпрыгажэйшых святаў. Святочныя вячоркі "Калядныя святкі - бліны ды аладкі" прайшлі ў інтэрнаце Слонімскага дзяржаўнага каледжа 18.01.24г. Яскрава, цікава, з маладым задорам, з дэгустацыяй традыцыйных калядных страваў навучэнцы разам з выхавацелямі святкавалі Каляды.