Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Для краіны беларуская мова не толькі з'яўляецца афіцыйнай дзяржаўнай, але і носьбітам нацыянальнай культуры, гісторыі і традыцый.
Наша беларуская мова - гэта частка народнай душы, якая злучае пакаленні і ўмацоўвае нацыянальную ідэнтычнасць. Для нашага народа захаванне беларускай мовы набывае асаблівую каштоўнасць: яна дапамагае ўмацоўваць сувязь з гісторыяй, фарміраваць нацыянальны гонар і развіваць культурную спадчыну.
Размаўляйце па-беларуску, любіце роднае слова!
