Кнiжная выстава да 105-годдзя з дня нараджэння Iвана Пятровiча Шамякiна

30.01.2026

 

Іван Шамякінвыбітны беларускі пісьменнік, драматург, сцэнарыст і грамадскі дзеяч, Народны пісьменнік Беларусі. Яго пяру належаць такія вядомыя творы, як “Сэрца на далоні”, “Снежныя зімы”, “Атланты і карыятыды”, “Вазьму твой боль”, “ПетраградБрэст”, “Зеніт” і інш.

 

105-гадоў з дня нараджэння

 

Шамякін пачаў свой літаратурны шлях у першыя пасляваенныя гады, у вельмі складаны і адказны час для развіцця літаратуры. Вярталіся з франтоў і партызанскіх атрадаў старэйшыя пісьменнікі, уважліва прыглядаліся да першых крокаў мірнага жыцця. У памяці былі яшчэ свежыя ўспаміны пра вайну.

У той няпросты час рабілі першыя творчыя спробы яшчэ нікому не вядомыя маладыя літаратары, сярод якіх быў і Іван Шамякін. Малады пісьменнік пачаў літаратурную дзейнасць з адлюстравання ваеннай тэмы.

Дэбютным творам стала апавяданне “У снежнай пустыні”, якое было напісана ў перыяд 1944-1946 гг., а першым буйным творам – аповесць “Помста”, апублікаваная ў 1945 годзе ў беларускім часопісе “Полымя”.

З таго часу і пачалася актыўная пісьменніцкая дзейнасць І.Шамякіна. У цэнтры аповесці "Помста" — лёс маёра М. Раманенкі, у якога ў вайну загінулі маці, жонка і дачка. Герой твора, пылаючы помстай, волей лёсу адшуквае сям'ю ката недалёк ад Берліна ў пераможным маі 1945-га. Аднак ці зможа адплаціць той жа манетай жонцы і дзецям Візэнера салдат-пераможца?

 

Працяг книжнай выставы...