16.10.25 г. у інтэрнаце каледжа былі наладжаны "Пакроўскія пасядзелкі". Прайшоў майстар - клас па вырабу лялькі - абярэга Дзесяціручкі, узгадалі народныя гульні і забавы: "Шчаўрок", "Рукамелка", "Угледзіны", "Ручай", "Абярэнне" і з ахвотай прынялі ў іх удзел, паспрабавалі традыцыйныя беларускія стравы: травяную гарбату з мёдам, бліны, пакроўскі пірог, салодкі пачастунак - бульбачку, на працягу ўсяго часу гучала беларуская народная музыка.

Падлеткі займальна і цікава правялі свой час, пазнаёміліся з народнымі традыцыямі, дакрануліся да гісторыі продкаў.
"Пакроўскія пасядзелкі" - гэта значна больш, чым культурнае мерапрыемства. Гэта працэс адраджэння нацыянальнай самасвядомасці. Свята яшчэ раз даказала, што старажытныя традыцыі не зніклі, а толькі чакаюць свайго часу, каб вярнуцца і нагрэць душы цяплом продкаўскіх ачагоў.








