Квэст - гульня "Фальклор - душа народа"

19.02.2026

 

Да Дня роднай мовы 19 лютага ў інтэрнаце каледжа адбылося святочнае мерапрыемства квэст - гульня "Фальклор - душа народа". Святочная атмасфера панавала ў зале і навокал гучала мілагучная, родная мова.

 

 

Якое ж свята без пачастункаў і забаў! Беларускія народныя гульні прымусілі ўсіх прысутных забыцца на гаджэты, выклікалі сапраўдны азарт і паднялі настрой.
Мы ўпэўніліся, што беларуская мова - гэта сучасна, цікава і прыгожа!